Vinsent - Ni kroku nazad by vinsent published on 2012-05-08T19:52:24Z Трэк можна спампаваць тут: http://tuzin.fm/content/catalog/mp3/vinsent_ni_kroku_nazad.mp3 Vinsent прэзентуе сінгл, падрыхтаваны адмыслова да вялікага канцэрту ў клубе "Re:publiс" 9 мая. "Ні кроку назад" - гэта першая студыйная праца запісаная з жывым складам, з якім Vinsent ужо паспеў даць шмат канцэртаў у Беларусі і за мяжою. Да таго ж песня "Ні кроку назад" стала саўндтрэкам да фільму "Вышэй за неба". Падчас працы над фільмам Андрэй Курэйчык, сцэнарыст і мастацкі рэжысёр праекту, асабіста прапанаваў Vinsent'у, які зняўся ў фільме, на гэтую песню зняць кліп. "Андрэю Курэйчыку я паказаў песню яшчэ восенню ў дэма варыянце, і ён сказаў, што яна абавязкова павінна стаць саўдтрэкам, бо перадае эмацыйна ўсё тое, што Курэйчык закладаў і бачыць у фільме, таму яшчэ да заканчэння працы над песняю і фільмам, мы мелі падрыхтаваны макет кліпа", - узгадвае Vinsent. "Я задаволены працаю, задаволены вынікам, бо песня сапраўды атрымалася шчырай і яскраваю. "Ні кроку назад", як мне здаецца, добра адлюстроўвае не толькі мае адчуванні і настроі, але і настрой фільму "Вышэй за неба". Кожны хто яе пачуе, хочацца каб адчуў нешта сваё, жыццё і атмасферу "гораду сонца", тэму "кахання і здрады", праблему "свабоды і няволі". У песні ёсць лёгкае дэпрэсіўнае адценне, стан пошуку жыццёвага выйсця, але гэты стан пранікнёны рамантызмам, які мы павінны захоўваць ня гледзячы на вонкавыя праблемы і пэўныя цяжкасці", - каментуе Vinsent . Comment by Той Самы Стах Цуд, якi был адкрыццём у Беларускiм хiп-хопе. 2022-04-17T07:01:49Z Comment by TariqThought воў, вельмі файна !!! 2019-06-12T10:20:25Z