Volski - Krainy niama by 34MEDIA published on 2017-04-29T13:35:20Z Альбом пад назвай «Грамадазнаўства» больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б’юць па нашых комплексах, страхах і надзеях. Гэтая плытка адначасова падаецца нам данінай павагі фанатам старога N.R.M. і тлустай рысай, якую Вольскі падводзіць пад прывідным беларускім «сёння». «Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў, – кажа Вольскі. – Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі. Хацелася выказацца проста і ясна». Гэты альбом пісаўся на віленскай студыі Ymir Audio. За музычны складнік «Грамадазнаўства» адказваў нарвежскі музыка-мультыінструменталіст і саўнд-прадзюсар Снорэ Бэргэруд, таму, на меркаванне Вольскага, «гук атрымаўся “нетутэйшым”, скандынаўскім». «Снорэ працаваў у жанры манументалізму, – каментуе Вольскі гучанне кружэлкі. – Я не магу вылучыць з альбома нейкую адну “найбольш удалую” песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы». Адчуць вагу кожнага каменя ў сваёй руцэ ты можаш, паводле добрай традыцыі «Першака», цалкам бясплатна. Free download link inside: 34mag.net/piarshak/post/hramadaznaustva/