Таццяна Заміроўская / Адкуль бяруцца кнігі by litradio.by published on 2023-03-15T13:33:03Z У першым выданні падкасту «Адкуль бяруцца кнігі» Таццяна Заміроўская распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, калі этычна браць чужую гісторыю і як мігрэнь ды Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман. Раздзел першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніцу. 1:12 Як праз кампутарны збой Таццяна зрабілася пісьменніцай. 4:22 Могілкі ў Лошыцкім парку, якіх ніколі не існавала. 7:13 Як Адам Глобус забараніў Заміроўскай пісаць вершы. 9:33 The Beatles і легалізацыя дзіўных тэкстаў. 16:19 Мігрэнь, што мяняе ўспрыманне свету. 19:58 Праца ў свячным буціку і блог “Свечы Апакаліпсіса”. 25:13 Як дзіцячыя траўмы ўплываюць на літаратуру. Раздзел другі. Творчыя прыёмы. 28:23 Як знайсці час на пісьменніцтва. 34:03 Калі прыходзіць натхненне. 38:23 Пісьменніцтва - гэта пакуты ці кайф? 43:22 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы. 46:30 Адкуль бяруцца сюжэты. 49:57 Як пачаць пісаць. 52:04 Ці можна браць гісторыі іншых людзей. 57:33 Ці ведае аўтар чым скончыцца твор. 1:01:13 Як знайсці свой голас. 1:04:27 Эпілог. Чатыры парады тым, хто піша. Genre Storytelling