Петля Пристрастия – Дышать и смотреть (Belsat Music Live) by TuzinFM published on 2017-10-18T12:13:27Z Госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў улюбёны гурт музычных крытыкаў, уладальнік узнагароды ад Experty.by за найлепшы альбом году — «Петля пристрастия». Дужа бракуе такой сумленнай музыкі, зробленай у фармаце цалкам свабоднага творчага палёту, бяз звыклых штампаў і дакучлівага патасу. Прычым дэфіцыт на яе ня толькі ў Беларусі, але і ў суседняй Расеі, дзе «Петля пристрастия» здабыла культавы статус. Нездарма папярэдняя праца беларускіх музыкаў «Фобос» узначаліла рэйтынг найлепшых постсавецкіх альбомаў году паводле вэрсіі расейскай «Афішы». Кожны іх новы рэліз прымаюць выдатна — прынамсі музычныя крытыкі зь Беларусі ды суседніх краінаў, і тая частка публікі, якую ўжо загіпнатызаваў сваімі сьпевамі Ільля Чарапко-Самахвалаў з паплечнікамі. І той, хто падпадзе аднойчы пад гіпноз «Пятлі», ужо наўрад ці зможа абыходзіцца без гэтай музыкі. Сыгранай без асаблівых прыхарошваньняў, але дакладна і чыста, з экзыстэнцыйнымі тэкстамі, якія хочацца слухаць шматкроць і шукаць у іх дадатковыя сэнсы. Фронтмэн адразу дзьвюх вядомых камандаў і актор Ільля распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцьці і як рэагуе, калі ягоную творчасьць называюць здабыткам расейскай культуры. Музыкі таксама апавядуць, чым займаюцца па-за гуртом. Глядзець выпуск: https://youtu.be/lahGPEtM9_A Усе выпускі: belsat.eu/program/belsat-music-live-be/ Сацсеткі: vk.com/belsatmusiclive www.facebook.com/belsatmusiclive Genre Alternative Rock Comment by ☆ nonelaaaj ☆ чудесный проигрыш 2022-06-22T21:44:13Z Comment by あなたのポートレート какой ахуенный момент 2022-04-25T12:38:26Z Comment by ojiro! блевотина 2021-12-26T12:19:24Z Comment by Simon Henriksson гиблое дело 2021-03-21T00:40:27Z Comment by dein Fuhrer огонь 2021-03-16T22:43:42Z