Найвялікшыя беларускія песьні: Зьміцер Вайцюшкевіч - Дзе мой край (live) by TuzinFM published on 2014-11-12T18:11:34Z 100 найвялікшых беларускіх песень http://tuzin.fm Песьня з праекту "Я нарадзіўся тут" на верш Уладзімера Караткевіча Genre Rock Comment by smarhonski Дзе мой край, там дзе вечную песню пяе Белавежа, Там дзе Неман на Захадзе помнiць варожую кроў, Дзе на ўзвышах Наваградскiх дрэмлюць суровыя вежы I вяшнёвыя хаты глядзяцца ў шырокi Дняпро. Ты ляжыш, там дзе сiняя Прыпяць ласкава вiецца, Дзе Сафiя плыве над Дзвiною нiбы карабель, Там дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб'ецца, Калi б нават сляпым i глухiм я прыйшоў да цябе. Што сляпым, нават мёртым успомню высокiя зоры, Над ракою, чырвонай i цмянай, палет кажаноў, Белы ветразь на сiнiх на гордых, як мора, азёрах I бары-акiяны, i неба разлiвы iльноў. Дзе мой край, там дзе людзi нiколi не будуць рабамi, Што за полiўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асiлкi-хлапцы маладымi ўзрастаюць дубамi, А мужчыны, як скалы - ударыш i зломiцца меч. Дзе мой край, там дзе мудрыя продкi ў хвоях паснулi, Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты, як дождж залаты, а сiвыя матулi, Як жнiў'ё з павуцiннем i добрае сонца ўгары. Там звiняць неўмiручыя песнi на поўныя грудзi 2024-03-16T03:41:17Z Comment by vasilevic288 ❤️😭 2023-09-04T01:14:18Z Comment by marina 💓 2023-02-26T18:21:24Z